Адзін з лідараў баявікоў ЛНР Ігар Безлер («Бес») знік з Горлаўкі.
Пра гэта ў эфіры Hromadske TV паведаміў журналіст тэлеканала «Дождж» Цімур Олеўскі са спасылкай на інфармацыю ад закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў Горлаўцы.
«Ад аднаго з закладнікаў атрымаў інфармацыю, што Бес знік з Горлаўкі. Нейкім чынам з'ехаў, не ведаю, у якім кірунку ён з'ехаў. Кажуць нават, што ён ужо можа нават у Расіі», — адзначыў Олеўскі.
Новым камандзірам баевікоў стаў намеснік «Беса» — «Боцман».
Паводле Олеўскага, зараз ў Горлаўцы акрамя закладнікаў — грамадзян Украіны — ужо ёсць і грамадзянін Швецыі.
«Іх 17 чалавек. Увогуле, наколькі вядома, збіраліся абмяняць 50 вайскоўцаў на адну Вольгу Кулыгіну (саўдзельніцу Беса), якая знаходзіцца ў кіеўскім СІЗА», — адзначыў Олеўскі.
Паводле яго слоў, «Боцман» прыгразіў, што ў выпадку штурму Горлаўкі ён аддасць загад падарваць адзін з найбуйнейшых хімічных заводаў ва Украіне канцэрн «Стырол», які належыць алігарху Дз. Фірташу, і пачаць расстрэл закладнікаў ўжо сёння ўвечары.
«Канцэрн Стырол» ў Горлаўцы.
На думку журналіста, такі сцэнар цалкам магчымы, паколькі прадпрыемствы маглі замініраваць загадзя.
Тым не менш, Олеўскі чуў пра тое, што тэрарыстам можа быць прадастаўлены калідор для адступлення з Горлаўкі.
Олеўскі таксама паведаміў, што авіяўдар ўкраінскіх войскаў не нанёс пашкоджанняў будынку міліцыі ў Горлаўцы.
На шчасце не нанёс, адзначае журналіст і заклікае ўкраінскіх сілавікоў прыняць да ведама, што 17 закладнікаў ўтрымліваюцца менавіта ў гэтым будынку — на паверх ніжэй пад кабінетам Безлера («Беса»).
Олеўскі таксама нагадаў, што сёння ў выніку авіяўдару загінула цывільнае насельніцтва — ад 20 да 30 загінулых.