reuters.com

reuters.com

Калі Расія працягне эскалацыю сітуацыі ва Украіне, гэта пацягне за сабой для яе новыя страты і наступствы, заявіў на брыфінгу ў Белым Доме амерыканскі прэзідэнт Барак Абама.

Паводле яго слоў, «няма сумневаў, што Расія адказная за гвалт на ўсходзе Украіны». «Расія падтрымлівае гвалт на ўсходзе Украіны, трэніруе сепаратыстаў, падтрымлівае іх фінансава і пастаўляе ім тэхніку», — заявіў Абама.

На пытанне журналістаў, ці лічыць ён апошнія паведамленні аб расійскіх войсках на тэрыторыі Украіны ўварваннем, прэзідэнт Абама адказаў: «Мы лічым дзеянні апошніх тыдняў працягам таго, што працягваецца на працягу некалькіх месяцаў. Гэта не ўнутраны канфлікт».

У выніку сваіх дзеянняў, Расія ўжо атрымала санкцыі і міжнародную ізаляцыю, яе эканоміка падае, дадаў амерыканскі прэзідэнт.

Ён не сказаў, ці збіраюцца ЗША ўводзіць супраць Расіі новыя санкцыі ці іншыя падобныя мерапрыемствы.

Барак Абама дадаў, што запрасіў наступнага месяца ў Белы дом ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?