Баніёніс у 1971.
Баніёніс пражыў 90 гадоў.
4 верасня пайшоў з жыцця літоўскі акцёр Данатас Баніёніс. Пра гэта DELFI сказаў сын акцёра. Раймундас Баніёніс. Ён распавёў, што некалькі дзён таму ў бацькі здарыўся інсульт, ён памёр у бальніцы.
Вядомы акцёр скардзіўся на сэрца. Шэсць гадоў таму Баніёніс пахаваў сваю жонку Анутэ, пасля чаго ў яго пачаліся праблемы са здароўем. Яму ўшылі сардэчны стымулятар, затым ён прайшоў працяглы курс рэабілітацыі.
Данатас Баніёніс 28 красавіка адзначыў 90-годдзе. У гэты дзень ён быў узнагароджаны ганаровым знакам Літвы «Нясі сваё святло і вер».
Кар'еру ў кіно Баніёніс пачаў у 1959 годзе. Самай значнай сваёй працай ён называў ролю ў фільме Жалакявічуса «Ніхто не хацеў паміраць» (1965).
На тэатральнай сцэне Данатас Баніёніс стварыў больш за 100 вобразаў.
Старэйшы сын акцёра Эгідыюс стаў вядомым у Літве гісторыкам, але рана памёр ад раку. Малодшы, Раймундас, — рэжысёр. Жонкі Баніёніса не стала ў 2008 годзе. Разам пара пражыла шэсцьдзесят гадоў.