Наста Доль
Каля Акрэсціна сабралося 15 чалавек. Хлопец Насты чакаў яе з 17 гадзін, баяўся што выпусцяць раней
А астатнія падрыхтавалі сюрпрыз дома
Падарунак з хлеба сукамерніцы з Індыі
Сябры з розных краін свету даслалі свае відэавіншаванні
Каментары з розных сайтаў пра арышт Насты і Змітра
Сёння а 20.15 з Акрэсціна на волю выйшла Настасся Доль — адна з арганізатараў «кінапраглядаў у пераходзе». Дзяўчына правяла ў ізалятары 6 сутак.
Яна распавяла, што на Акрэсціна яшчэ з часу Чэмпіянату свету па хакеі знаходзяцца каля 25 нігерыйцаў, у якіх выявіліся праблемы з візамі, а таксама дадала, што «кормяць там нармальна». «Я жывая-здаровая і нават паправілася», — з усмешкай дадала яна.
Нагадаем, што Настассю разам з іншымі ўдзельнікамі кінапрагляду затрымалі ў пятніцу 19 верасня. У міліцыі ва ўсіх перапісалі пашпартныя звесткі. Паводле выраку суддзі Маскоўскага суда Таццяны Мотыль дзяўчына атрымала 6 сутак, другі арганізатар Зміцер Латушкін — 5.
Днямі ў падземным пераходзе на скрыжаванні вуліц Танка і Кальварыйскай, дзе былі затрыманыя ўдзельнікі кінапрагляда, з'явіліся графіці ў знак салідарнасці с затрыманымі.