Дзве маладыя жанчыны, гадоў 20-25, заходзяць у кватэру і прадстаўляюцца супрацоўніцамі газавай службы. Адна з іх праходзіць на кухню, а другая застаецца ў калідоры, распавёў старшы следчы Следчага камітэта Юрый Багушэвіч.

Пасля яны сыходзяць, а ў гаспадароў знікаюць грошы.

Ахвярамі махляркі абіраюць пажылых жанчын. Ад іх пацярпелі ўжо трое.

Два выпадкі здарыліся 23 студзеня на вуліцы Ясінскага і Вялікім Гасцінцы. У кожнай з жанчын скралі па пяць мільёнаў. Яшчэ адзін – 6 лютага на Маркава. Скралі восем мільёнаў.

Як распавяла «РГ» знаёмая адной з пацярпелых, «супрацоўніца газавай службы» доўга выгаворвала пажылой жанчыне за брудную пліту. І сказала гаспадыні, каб тая яе тут жа памыла.

Варта звярнуць увагу:

– махляркі невысокія, рост да 170 сантыметраў

– на галаве ў іх могуць быць белыя шапкі

– пакуль што ўсе пацярпелыя з раёна Гелянова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?