Кожны сёмы мянчук не зьбіраецца ўсталёўваць у сваёй кватэры індывідуальныя прыборы ўліку расходу вады. Такія зьвесткі былі атрыманыя ў часе сацыялягічнага апытаньня, праведзенага летась пры канцы году Менскім навукова‑дасьледчым інстытутам сацыяльна‑эканамічных праблем.

26,4 адсотка апытаных адзначылі, што для іх гэта дорага, а 26,9 % заявілі, што лічыльнікі мусяць усталёўвацца бясплатна, паведамляеагенцтва «Мінск-навіны».

Тым часам на пад'ездах дамоў зьявіліся аб'явы ЖЭСаў, у якіх поруч з заклікамі ўсталяваць лічыльнікі паведамляецца, што норма расходу вады для жыхароў безь лічыльнікіў павялічаная на чвэрць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0