Трагедыя адбылася раніцай у Вялікую Суботу каля вёскі Петрашы Воласаўскага сельсавета, паведамляе сайт «Вітебскій курьер». 40-гадовы інспектар Генадзь Раўкоў у лясным гушчары здагнаў узброенага паляўнічай стрэльбай грамадзяніна Г. Ляснік патэлефанаваў у інспекцыю, далажыў аб затрыманні падазраванага і паспеў па сотавым тэлефоне назваць прозвішча парушальніка. Пасля гэтага ў слухаўцы пачуўся стрэл. Куля трапіла ў жывот, ляснік памёр на месцы.

Падазраваны быў па гарачых слядах затрыманы следча-аператыўнай групай Талачынскага РАУС у хаце свайго бацькі. Заведзеная крымінальная справа..

У лесніка засталося двое дзяцей-сірот.

Пра падазраванага ў здзяйсненні злачынства вядома, што ў мінулым ён служыў у органах МУС. Раней быў судзімы за крадзеж і спробу падпалу гаража егера паляўнічай гаспадаркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0