Тут і ніжэй фота: mallardg500 via Flickr
Глядзіш на здымак і проста чуеш «Жывеш толькі раз!», піша Mashable пра серыю здымкаў кітайскага фатографа Фу Чана.
«Спачатку я думаў, што варона хоча прагнаць арла, — кажа Чан. — Але потым я з захапленнем пабачыў, як варона на самой справе села на спіну арла. Яны потым разляцеліся ў розныя бакі, выглядала так, што яны засталіся сябрамі».
Невядома, ці варона напраўду па-сяброўску гуляла з арлом, ці паспрачалася з сябрамі на «слабо». У любым выпадку, адважную варону чакае слава па вяртанні дадому, робіць выснову Mashable.
Мяркуючы па акаўнце Фу Чана на Flickr, фатограф — вялікі аматар птушак. Практычна кожны здымак па спасылцы па-свойму фантастычны.
Адзначым, што гэта не першы выпадак, калі фатографы заўважаюць незвычайныя паездкі адных жывёл на іншых у дзікай прыродзе. У сакавіку набыў папулярнасць здымак ласкі, якая асядлала дзятла, у чэрвені — янота, які праплыў на кракадзіле.