На што адкладаюць грошы беларускія сем'і? Белстат апублікаваў вынікі адпаведнага даследавання, праведзенага ў 2014 годзе.

Рэспандэнтам прапаноўвалася абраць адзін альбо некалькі варыянтаў з наступных: «непрадбачаныя выдаткі ў будучыні», «рамонт і купля нерухомасці», «буйныя куплі», «аплата адукацыі», «аплата лячэння», «аплата адпачынку па-за домам», «рытуальныя паслугі» альбо «іншае».

Вынікі даследавання ў абласцях адрозніваецца. Якія прыярытэты ў жыхароў розных рэгіёнаў?

У гамельчукоў у прыярытэце лячэнне. На яго аплату — пры нібыта гарантаванай бясплатнай медыцыне! — адкладае кожны пяты жыхар вобласці.

А вось мінчукі любяць адпачываць. Грошы на гэта адкладаюць каля 20% жыхароў сталіцы. Для параўнання, на Гродзеншчыне - толькі менш за 10%.

Затое гродзенцы — лідар сярод рэгіёнаў па ашчаджэннях на адукацыю.

Нарэшце, жыхары Мінскай вобласці часцей за астатніх адкладаюць на рытуальныя паслугі.

Мэты ашчаджэнняў хатніх гаспадарак у 2014 годзе

рэгіён непрад-бачныя выдаткі нерухо-масць буй-ныя куплі аду-ка-цыя ля-чэн-не адпа-чынак рыту-альныя паслугі ін-шае
Брэстчына 73,3 45 27 12,3 17 6,9 14,8 3,2
Віцебшчына 61,7 47,3 33,6 11,2 17,5 14,9 11,7 11,6
Гомельшчына 68,6 45 24,1 11,6 19,3 10,2 10 3,7
Гродзеншчына 70,8 38,7 22,8 13,4 14,4 9,6 13,4 9,8
Мінск 61,1 42,4 44,9 7,9 17,3 19,6 12,2 4,1
Мінская 68,6 48,5 34 10,4 12,9 15,5 16,2 9,1
Магілёўская 58,7 44,9 28,8 12,5 12,5 13,6 11,9 6,7
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?