Месца здарэння. Кадр з рэпартажа 46TV
У ноч з 6 на 7 верасня ў двары жылога дома на вуліцы Чарнышэўскага ў Курску (Расія) мясцовыя жыхары ўратавалі 42-гадовага мужчыну, якога невядомыя спрабавалі павесіць, распавядае мясцовы канал 46TV.
Як распавядаюць мясцовыя, уночы ўвесь дом пачуў крыкі са двара. Людзі, што кінуліся на падмогу, пабачылі на дзіцячай пляцоўцы мужчыну ў жаночым адзенні, павешанага на калготках. Яго рукі былі звязаныя таксама калготкамі.
Пацярпелага атрымалася ўратаваць, пасля чаго жыхары дома выклікалі міліцыю і хуткую. Мужчына быў апрануты ў жаночыя летнія боты і спадніцу, на ім быў парык. На ім быў макіяж, які мясцовая жанчына назвала «дылетанцкім».
Па словах пацярпелага, ён не жыве ў доме побач з месцам здарэння, ён «з КЗТЗ» (раён завода «Курскаграмаш», за некалькі кіламетраў ад месца здарэння).
У верасні 46TV паведамляў, што на той жа вуліцы быў затрыманы мужчына, падобны па апісанні да пацярпелага: 42-гадовы, ў жаночым адзенні, з макіяжам і парыком, «з КЗТЗ». На яго паступілі скаргі неназванага характару ад мясцовых жыхароў. Але паліцыя яго адпусціла, бо не знайшла прычын для затрымання: мужчына быў цвярозы і «не дэбашырыў», а апранацца мужчынам у жаночае адзенне расійскія законы не забараняюць.
Месца здарэння 46TV называе неспакойным: жыхары дома перыядычна бачаць на турніках у двары «агрызкі» калготак, а таксама аднойчы чулі жаночыя крыкі аб дапамозе — мяркуюць, жанчыну гвалцілі (пра крымінальную справу па гэтым факце не паведамляецца). Праблему неспакойнага двара жыхары бачаць у адсутнасці асвятлення.
Летам курская вуліца Чарнышэўскага адзначылася яшчэ адным неардынарным здарэннем: у мужчыны спалілі дзве машыны запар.