9 пажарных машын з'ехаліся да інтэрната Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта на вул. Сурганава, 37/5. Прычынай стала ўзгаранне пакоя на 6-м паверсе будынка.
Студэнты па трывозе імгненна пакінулі будынак інтэрната, паведамляюць чытачы «НН» з месца падзей.
Пажар быў ліквідаваны аператыўна. Пра пацярпелых інфармацыі пакуль няма.
(Будзе дапоўнена.)
0
0
0
0
0
0