Суд Бабруйска і Бабруйскага раёна прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі кіяскёра мясцовага філіяла ААТ «Магілёўсаюздрук» паводле абвінавачання ў крадзяжы амаль 50 млн. рублёў.

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным судзе, жанчына з кастрычніка 2014 года па ліпень 2015-га ўносіла ілжывыя звесткі пра суму атрыманай выручкі ў адпаведныя дакументы і прысвойвала грошы ад рэалізацыі тавараў «Магілёўсаюздрука». Было выкрадзена таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і грошай на 48.725.650 рублёў.

10 лютага суд прызнаў кіяскёра вінаватай у прысваенні даручанай ёй маёмасці ў буйным памеры і прыгаварыў да двух гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Асуджаная таксама пазбаўленая на тры гады права займаць пасады, звязаныя з захоўваннем, улікам і распараджэннем таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

Прысуд не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?