Такую ацэнку іх працы ён даў сёння на нарадзе аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу.

«Шэраг службовых асобаў апынуліся непадрыхтаванымі для кіраўніцтва ў сучасных умовах. Таму няма і належнага эфекту», — мяркуе кіраўнік дзяржавы.

«Нейкая, нібыта, боязь прыняцця самастойных рашэнняў стала агульнай заганнай практыкай. Хоць я ў гэта не веру. Ніхто нікому не перашкаджае прымаць рашэнні. Ізноў балбатня! Хто перашкаджае кіраўніку прыняць рашэнне вырабляць у большым аб'ёме якасную прадукцыю? Хто? Ніхто! Хто гэтаму кіраўніку прадпрыемства замінае прадаць гэтую якасную прадукцыю па максімальна выгаднай і высокай цане? Ніхто! Але калі гэты кіраўнік спіхнуў прадукцыю на рынкі і не атрымаў грошы, вядома, з яго прыйдуць і спытаюць! Гэта маё цвёрдае патрабаванне. А як бы вы хацелі?» — сказаў кіраўнік краіны.

«Вось і ўся боязь. А калі хтосьці баіцца — гэта жулік, тыповы жулік, які не прымае рашэнні, бо, мабыць, не бачыць выгады для сябе. Ці малахольны, маладушны чалавек і яму не месца ў кіруючым корпусе. Таму давайце скончым гэтыя размовы пра боязь прымаць рашэнні. Прымайце! Нават калі вы памыліцеся, ня на сваю кішэню, вы заўсёды будзеце дараваныя. За памылкі не караюць», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час Лукашэнка звярнуў увагу на да гэтага часу распаўсюджаную практыку розных нарад і ўзгадненняў, якія, на яго думку, азначаюць «размыццё альбо перакладанне адказнасці». «Гэтаму павінен быць пакладзены канец!», — сказаў кіраўнік краіны, звяртаючыся да прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.

Лукашэнка запатрабаваў дакладнага падзелу паўнамоцтваў і павышэння адказнасці на ўсіх узроўнях.

«Міністры і дырэктарскі корпус прадпрыемстваў праяўляюць адкрытую пасіўнасць! Напэўна, думаюць, што хтосьці прыйдзе і за іх вырашыць пытанне. Нічога падобнага! І іншых умоў і распараджэнняў не будзе!» — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівы папрок Аляксандр Лукашэнка выказаў у адрас органаў мясцовага кіравання, у прыватнасці старшыняў аблвыканкамаў, за недастатковую працу па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў і «абсалютную некіравальнасць і адсутнасць усякага задзейнічання старшыняў гар- і райвыканкамаў».

«У нас гэта звяно, мне здаецца, і я як прэзідэнт гэта бачу, па-сапраўднаму ні за што не адказвае!

Мы таксама дамовіліся з прэм'ер-міністрам: трэба загрузіць гэта звяно, якое непасрэдна датыкаецца з людзьмі, якое непасрэдна працуе на прадпрыемствах, прытым загрузіць канкрэтнымі паказчыкамі, якія яны павінны дасягнуць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?