«Інфармацыя пра падзенне снарада нібыта ў населеным пункце, размешчаная на асобных інтэрнэт-рэсурсах, не адпавядае рэчаіснасці», — сказалі ў міністэрстве.

Прэс-служба ваеннага ведамства патлумачыла, што падзенне супрацьтанкавага снарада адбылося 16 лютага падчас планавых стрэльбаў не ў населеным пункце, а на ўскраіне Заслонаўскага палігона. Пры гэтым ніхто не пацярпеў, разбурэнняў няма. «Тым не менш праводзіцца праверка, дэталёва вывучаюцца прычыны і абставіны падзення снарада ва ўказаным месцы», — падкрэслілі ў Мінабароны.


Tut.by: «Тут пастаянна гуляюць дзеці». Побач з дамамі і школай у вёсцы пад Лепелем упаў і ўзарваўся снарад

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0