Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Кіраўнік дзяржавы ў гэты дзень удзельнічаў у рэканструкцыі стадыёна «Дынама» ў Мінску.
Брыгада Лукашэнкі (чыноўнікі, спартсмены, трэнеры) выконвала на аб'екце работы па бетанаванні маналітных жалезабетонных бязбалачных перакрыццяў. Падчас працы выкарыстана 30 машын бетону, у выніку заліта 240 м3. «З іх 140 м3 — брыгадай Лукашэнкі», — удакладняе БелТА.
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка далажыў, што завяршыць рэканструкцыю «Дынама» плануецца ў канцы 2017 года. Абавязковай умовай пры рэканструкцыі з'яўляецца захаванне гістарычнай часткі стадыёна ў выглядзе аркады. Аляксандр Лукашэнка ў цэлым станоўча ацаніў ход рэканструкцыі, даўшы шэраг даручэнняў.
Справа Ігар Карпенка, у цэнтры Сяргей Румас.