У 2015 годзе ў Расіі суды выдалі дазволы на праслухоўванне амаль 850 тысяч чалавек.

Звесткі пра гэта апублікаваў расійскі грамадскі дзеяч Аляксей Навальны ў сваім блогу.

Ён піша, што гэтая лічба няўхільна расце. У 2007 годзе такія дазволы былі выдадзеныя прыкладна на 270 тысяч чалавек. У 2011-м — на 470. А да 2015-га лічба вырасла яшчэ амаль удвая.

Праслухоўваюць 1,15% эканамічна актыўнага насельніцтва, піша Навальны. «У нас, атрымліваецца, па вуліцах блукае мільён чалавек, якіх падазраюць ва ўдзеле ў сур'ёзных злачынствах?» — рытарычна пытаецца ён

«Лічбы неймаверныя, — працягвае Навальны. — Можна параўнаць іх з ЗША, дзе таксама сядзяць тыпу аматары паслухаць тэлефоны. Федэральныя суддзі і суддзі штатаў сумарна выдалі 4148 дазволаў за 2015 год».

Гэта ў сотні разоў менш, чым у Расіі.

«Праслухоўваюць ўсіх. Параноікі, вы маеце рацыю. Прабачце, што не давяраў», — робіць выснову Навальны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?