Прыхільнік Джоан Роўлінг адгадаў назву чацвёртага рамана брытанскай пісьменніцы пра дэтэктыва Кармарана Страйка.

У твітары яна прапанавала сваім чытачам адгадаць назву кнігі і прапанавала падказку. Загаловак складаецца з двух слоў: _ _ _ H _ _ / _ H _ _ _.

Чытачы даслалі дзясяткі версій, сярод якіх былі Eighty Shoes («80 туфляў»), Mashed Chips («раздушаныя чыпсы») і нават Mayhem Sheep («Авечка-бязмежніца») і Mighty Thumb («Магутны вялікі палец»).

Правільным адказам быў Lethal White («Смяротны белы»).

«Гэта было весела», - напісала Роўлінг ў твітары, паабяцаўшы падарыць пераможцу падпісаны экзэмпляр кнігі, калі яна яе скончыць.

Роўлінг піша дэтэктыўныя раманы пра Кармарана Страйка і яго памочніцу Робін пад псеўданімам Роберт Гэлбрэйт.

Пакуль у серыі тры кнігі - «Кліч зязюлі», «Шаўкапрад» і «На службе зла».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?