Нечаканая бяда напаткала 69-гадовага жыхара Мядзела. Яго знаёмы скраў любімы музычны інструмент непасрэдна з хаты.
Ілюстрацыйнае фота
Крымінальную справу распачалі 21 красавіка. Але баян знік яшчэ ў канцы лютага. Паводле папярэдняй інфармацыі, інструмент выкраў 44-гадовы рабочы, які быў у гасцях у кватэры пенсіянера.
Пенсіянер ацаніў нанесеную яму шкоду на 500 рублёў.
А падазраванаму цяпер пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0