Дык якую ж вопратку мы зусім хутка зможам убачыць у вітрынах нашых крам?
У мужчынскай намінацыі перамаглі адразу дзве калекцыі, створаныя дызайнерамі Юліяй Акула і Энам Эніякпонам. І дзяўчына, і хлопец зрабілі акцэнт на спартыўнасці і камфорце.
Калекцыя Юліі Акула.
Мужчынскае адзенне вачыма Эна Эніякпона.
Найлепшай жаночай калекцыяй прызналі лукі ад творчага тандэма Алены Кароль і Аляксандра Шпунтава. Яны вырашылі апрануць кабет у цалкам чорны колер, разбавіўшы яго какетлівымі стужкамі і шнуроўкай. Выглядала даволі гатычна, зацаніце самі.
А вось такія калекцыі былі ў іншых фіналістаў конкурсу.
Ноткі дзікай прыроды ад Кацярыны Барсуковай.
Мужчынскія і жаночыя строі, створаныя Валерыяй Каплан.
Мадэлі ў вобразах дзяцей галактыкі ад Вікторыі Каральчук.
Жаночая калекцыя на кожны дзень ад Валянціны Небарской.
Рамантычныя рэчы-трансформеры by Паліна Шамякіна.
Увогуле ж з 11 па 14 мая на Belarus Fashion Week былі прадстаўлены больш за 20 калекцый мужчынскага, жаночага і дзіцячага адзення ад такіх дызайнераў і брэндаў як Alena Goretskaya, BOITSIK, NAVY, ton-in-ton, Candy Lady, T.Efremova і многіх іншых.
Шосты год запар арганізатары BFW, акрамя асноўнай мэты — аб’яднаць і папулярызаваць дзейнасць тых, хто стварае сучасную беларускую моду — імкнуцца рабіць сацыяльны ўнёсак.
Цяпер адзін з асобных праектаў быў прысвечаны барацьбе са СНІДам. У межах акцыі «Fashion Aids Line» дызайнеры стваралі ўборы з выкарыстаннем афіцыйнага міжнароднага сімвала барацьбы з хваробай: чырвонай стужачкі, але з беларускім арнаментам.