Праз краўдфандынгавую платформу «Талака» збіраюцца грошы на ўсталяванне металічных крыжоў у мемарыяльным комплексе «Курапаты». Некаторыя чытачы «Нашай Нівы» запыталіся: а навошта мяняць дрэва на метал?
«Усё банальна — драўляныя крыжы ўжо адпрацавалі сваё. Дрэва старое, яно гніе. І цяпер мы хочам змяніць крыжы па перыметры на металічныя, каб акрэсліць Мемарыял і зрабіць гэта адзін раз і на доўгія гады, — патлумачыў «Нашай Ніве» кіраўнік грамадскай дырэкцыі Народнага Мемарыяла «Курапаты» Алесь Чахольскі. — Каб працягнуць гэтую працу небходна сабраць 10 000 рублёў. На гэтыя сродкі плануем закупіць неабходныя матэрыялы (метал, фарбу), правесці рэзку і зварку, вырабіць і ўсталяваць 120 металічных крыжоў».
Падтрымаць збор сродкаў можна праз «Талаку». Таксама ахвяраваць можна, звязаўшыся з кіраўніком грамадскай дырэкцыі Народнага Мемарыяла «Курапаты» Алесем Чахольскім (29) 973-49-10 або [email protected].