Падтрыманыя большасцю дэпутатаў ізраільскага парламента папраўкі ў Закон аб адказнасці за адмаўленне Халакосту з'явіліся ў сувязі з прыняццем ніжняй палатай польскага парламента законапраекта, які забараняе «насуперак фактам» казаць пра датычнасць палякаў да злачынстваў нацыстаў, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на The Jerusalem Post.

Ізраільскія дэпутаты як ад ураду, гэтак і ад апазыцыі, прапанавалі папраўкі ў Закон аб адказнасці за адмаўленьне Халакосту. Мэта гэтых паправак — не дазволіць зьмяншаць адказнасьць тых, хто дапамагаў нацыстам. Акрамя таго, зьменены закон гарантуе юрыдычную дапамогу тым, хто перажыў Халакост і тым, хто займаецца лягерамі сьмерці, калі супраць іх за мяжой пададуць судовыя пазовы за ўспаміны з часоў Халакосту.

Паводле закону аб адказнасці за адмаўленьне Халакосту, прынятага ў Ізраілі ў 1986 годзе, кожны, хто адмаўляе Халакост ці падтрымлівае злачынствы супраць габрэйскага народу, можа атрымаць да пяці гадоў турэмнага зьняволеньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0