Узброеныя сілы Беларусі сёння камплектуюцца з прызыўнікоў і кантрактнікаў. Аднак цалкам пераходзіць на кантрактную армію ў краіне не плануюць. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА расказаў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

— Зыходзячы з эканамічных магчымасцяў дзяржавы з улікам абароннай дастатковасці, патрэбы ў камплектаванні Узброеных сіл асабовым складам па мабiлiзацыйным плане і іншых асаблівасцях, характэрных для Беларусі, не ставіцца задача на поўны пераход на кантрактную армію, — паведаміў Раўкоў.

Разам з тым, як адзначыў Раўкоў, лік кантрактнікаў у беларускай арміі расце. Сёння колькасць салдат і сяржантаў, якія праходзяць вайсковую службу па кантракце, складае 20% (ў 2014 годзе — 16%, у 2015 годзе — 17%, ў 2016 годзе - 19%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0