На думку аўтара, Дзень Волі ў Мінску быў яскравым сведчаннем таго, што Беларусь павольна і асцярожна крочыць украінскім шляхам. І ўсе перадумовы ў Беларусі для гэтага нібыта, ёсць.

Перадумовы:

1. Патрабуецца гістарычная падзея, да якой можна прывязаць міф аб барацьбе краіны за незалежнасць, маючы на ўвазе адрыў ад Расіі.

Тут акцэнтуецца ўвага, што такім «міфам» і «хімерай» з'яўляюцца БНР і Дзень Волі. 

2. Неабходна наяўнасць актыўнай русафобскай меншасці, пажадана (але не абавязкова) прывязанай да пэўнай тэрыторыі.

Тут аўтар узгадвае «літвінаў», якія нібыта хочуць адарваць Беларусь ад Расіі, і параўноўвае іх з украінцамі-галічанамі.

3. Дрэйф вышэйшага кіраўніцтва ў бок Захаду.

Тут пляжаць міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

«Нельга не заўважаць таго, што месца галоўнага беларускага заходніка ва ўладзе трывала замацаваў за сабой міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, прычым расце ён у гэтай ролі як на дражджах, літаральна з кожным днём»,

— абураецца аўтар.

Уладзімір Макей

Уладзімір Макей

Не падабаюцца аўтару і заявы, якія зрабіў Макей у інтэрв'ю каналу Euronews.

«Што да самога Уладзіміра Макея, складана не прызнаць: на сёння кіраўнік беларускага МЗС — найбольш прыдатная палітычная фігура для Захаду ў якасці новага лідара Беларусі. Ён адназначна арыентаваны на Еўропу і ЗША і гатовы «дыверсіфікаваць» адносіны з Расіяй. І, галоўнае, яго прымаюць у Лондане. А інтэрв'ю Euronews цалкам можна лічыць праграмным»,

— піша «Фонд стратегіческой культуры».

Чытайце таксама:

Міністр Макей: Дзяржава ўпершыню працягнула руку сваім апанентам

Макей: Не думаю, што Расія хацела б арганізаваць у Беларусі нешта падобнае да ўкраінскага сцэнара

Макей: Беларусь і ЕС за два гады дасягнулі ў адносінах большага, чым за 20 гадоў санкцый

4. Абавязкова высокая актыўнасць сеткавых «русафобскіх» СМІ.

Аўтар звяртае увагу на адносны поспех беларускіх недзяржаўных медыя ў інтэрнэце. Гэтыя рэсурсы (Белсат, Радыё Свабода) ў артыкуле называюцца «русафобскімі».

Адзначаецца, што ў фэйсбуку дамінуе «Радыё Свабода», якое мае ажно 130 тысяч падпісантаў у сваёй суполцы, што значна перавышае колькасць падпісантаў дзяржаўных і прарасійскіх медыя.

А вось на ютубе добрыя паказчыкі ў «Белсата». Хаця канал АНТ мае больш падпісантаў, чым Белсат (100 тысяч супраць 60 тысяч), але што да колькасці рэальных праглядаў перадач на YouTube, Белсат у інтэрнэт-аўдыторыі ў дзясяткі, а часам у сотні раз больш папулярны, чым АНТ.

«Сёння ў беларускай апазіцыі, у тым ліку ў адкрыта русафобскай, няма канкурэнтаў сярод інтэрнэт-СМІ, якія адлюстроўваюць пазіцыю большасці беларусаў»,

— піша аўтар.

5. Удар па праваслаўі знутры.

Зноў узгадалі ўдзел кіраўніка Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ Сергія Лепіна ў Дні Волі.

«Заігрыванне службовых асоб Беларускага экзархата з тымі, хто ненавідзіць «рускі свет» і Беларусь у ім, надзвычай небяспечнае: гэта прамым шляхам прывядзе да такіх самых вынікаў, што і ва Украіне»,

— папярэджваюць чарнасоценцы.

Сергій Лепін

Сергій Лепін

Удзел БПЦ у Дні Волі яны параўноўваюць з дзейнасцю «раскольнікаў, уніятаў і бандытаў-нацыяналістаў».

Чытайце таксама:

Прэс-сакратар БПЦ на Дні Волі: «Слава Хрысту! Жыве Беларусь!»

Расійскі шавініст Авяр'янаў-Мінскі накінуўся на прэс-сакратара БПЦ, які выступаў на Дні Волі, — і атрымаў адлуп

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?