У Віцебску дэмантавалі помнік расійскаму фельдмаршалу А. В. Сувораву, які быў усталяваны перад домам №28, па вуліцы імя Суворава, дзе раней размяшчаўся гарадскі ваенкамат.

Будынак цяпер належыць кампаніі «Eurodevelopment», якая вядзе яго рэканструкцыю, каб здаваць у арэнду офісныя памяшканні. Помнік досыць доўгі час стаяў пасярод будаўнічага смецця, цяпер жа яго зусім прыбралі.

Бюст А. В. Суворава ў Віцебску быў усталяваны ў 1952 г. Восенню 1998 г. ён раптам знік са свайго пастамента, праўда праз нейкі час знайшоўся ў адным з суседніх двароў. У яго скраданні абвіначвалі вядомага віцебскі апазіцыянера Уладзімера Плешчанку, на 6 месяцаў ён быў зняволены ў следчым ізалятары, але суд не змог даказаць яго віны.

Мастацказнаўчая камісія прызнала бюст Аляксандра Суворава выкананы з цэменту не маючым мастацкай і гістарычнай каштоўнасці.

Народныя навіны Віцебска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0