У выніку дарожна‑транспартнага здарэння ў Столінскім раёне (Брэсцкая вобласць) загінулі чатыры вайскоўцаў Пінскага пагранічнага атрада, 10 — атрымалі траўмы.

Як паведаміў БелаПАН начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, трагедыя здарылася днём 18 снежня на аўтадарозе Столін — Жыткавічы ў раёне Давыд‑Гарадка у час галалёду. Вадзіцель грузавога аўтамабіля, які перавозіў змену пагранічнікаў (14 чалавек) для нясення службы на беларуска‑ўкраінскай мяжы на Мерлінскім палігоне, не справіўся з кіраваннем, з`ехаў з трасы і перакуліўся. Загінуў адзін ваеннаслужачы тэрміновай службы, два кантрактнікі і адзін прапаршчык. Дзесяць вайскоўцаў траўмаваныя.

На месцы здарэння працуе група прадстаўнікоў Дзяржпагранкамітэта на чале з намеснікам старшыні Анатолем Лапо. Старшыня ДПК Ігар Рачкоўскі прызначыў па факце здарэння службовае расследаванне. Распачата крымінальная справа. Яе матэрыялы будуць перададзены ў ваенную пракуратуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?