Пасля апоўначы ратавальнікам ад відавочцы паступіла паведамленне, што на Салігорскім вадасховішчы пад Мяцявіцкім мостам тонуць два чалавекі, паведамляе МНС.

На месцы высветлілася, што на адлегласці каля 150 метраў ад берагу ў вадзе пад мостам знаходзяцца два чалавекі. Самастойна выбрацца на сушу не могуць. Ратавальнікі пры дапамозе круга дасталі пацярпелых з вады і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

Як было ўстаноўлена, два мужчыны знаходзіліся пад мостам на тэхналагічнай пляцоўцы, мяркуецца, яны абодва былі нападпітку. Адзін з іх страціў раўнавагу і аказаўся за парэнчамі на ўзроўні двух метраў ад вады. Пры спробе ўтрымаць свайго знаёмага другі мужчына таксама згубіў раўнавагу, і абодва зваліліся ў ваду. Пацярпелых шпіталізавалі ў рэанімацыю з папярэднім дыягназам «агульнае пераахалоджванне», паведамілі ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0