Фота Вадзіма Заміроўскага
Цэлы красавік не было дажджу. Такая мінімальная колькасць была з 1945 года. Але ўжо найбліжэйшымі днямі прырода, магчыма, спаўна расплаціцца па даўгах
Pogoda.by абнавіла прагноз на 5—9 мая. З вечара нядзелі да раніцы аўторка ў Мінску і ваколіцах можа выпасці да 80 мм ападкаў! Гэта амаль месячная норма. Найбольш моцная залева прагназуецца раніцай у панядзелак і ў ноч на аўторак.
Палюбуйцеся самі
Gismeteo.by прагназуе, што ападкаў будзе ўдвая меней, але таксама не мала: 37 мм у нядзелю і панядзелак.
Нарвежскі сайт yr.no паказвае, што з другой паловы дня нядзелі па дзень аўторка выльецца на Беларусь да 60 мм ападкаў
А вось Яндэкс, які апошнія два месяцы амаль дакладна адгадваў надвор'е, схібіўшы, праўда, учора, сцвярджае, што ў панядзелак і аўторак будзе слабы дождж.
Цікава, што ў ваколіцах Мінска, згодна з усімі чатырма сайтамі надвор'я такіх моцных працяглых залеваў не прагназуецца. У Шаркаўшчыне і Маладзечне на гэтыя дні не надта вялікія дажджы.
Так што, можа, залевы мінуць сталіцу. Вельмі ж хочацца пасадзіць бульбу.