Apple купіць большую частку бізнэсу Intel па вытворчасці мадэмаў для смартфонаў. Пра гэта гаворыцца ў заявах абедзвюх кампаній.

Угода будзе закрыта ў канцы 2019 года. Яе сума складзе мільярд даляраў.

У выніку ў Apple пяройдуць каля 2200 супрацоўнікаў Intel. Таксама кампанія атрымае больш за 17 тысяч патэнтаў на бяздротавыя тэхналогіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0