Усе школы і ВНУ Польшчы з 16 сакавіка зачыняюцца з-за каранавіруса на два тыдні, заявіў прэм'ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі на прэс-канферэнцыі
Паводле апошніх звестак, у Польшчы афіцыйна пацверджана 25 выпадкаў заражэння.
«Мы прынялі рашэнне аб закрыцці ўсіх адукацыйных пляцовак і вышэйшых школ на два тыдні з панядзелка», — сказаў прэм'ер на прэс-канферэнцыі ў Варшаве ў сераду.
Ён адзначыў, што школы пачнуць зачыняцца ўжо з чацвярга, але бацькі яшчэ змогуць прыводзіць туды дзяцей да канца тыдня, калі іх няма з кім пакінуць.
0
0
0
0
0
0