У суботу, у 20:30 паводле мясцовага часу ў большасці краін свету на гадзіну адключалі святло, каб нагадпаць пра экалагічныя выклікі і глабальнае пацяпленне.
Так выглядалі славутыя вежы-блізняты ў Куала-Лумпуры (Малайзія).
Традыцыя выключэння святла пайшла ад Аўстраліі.
Сіднейская опера (гэта самы вялікі горад Аўстраліі) зноўку памяняла свае агні...
... на ледзь бачныя абрысы на фоне небасягаў і затокі.
Сіці Джакарты (Інданезія) таксама далучыўся да акцыі.
Жыхары Джакарты склалі лозунг, пад якім праходзіла акцыя: "Галасуй за Зямлю!".
Звычайна галоўны стадыён Пекіна (Кітай) "Птушынае гняздо" проста ззяе ўсімі фарбамі.
Пасля адключэння святла - гэта змрочная металічная канструкцыя.
Эколагі ўскладаюць віну на Кітай за глабальнае пацяпленне.
Хмарачосы Ганконга таксама развіталіся са сваімі прыгожымі агнямі.
Святло адключылі 1,6 тыс. будынкаў.
Адным з самых яркіх удзельнікаў акцыі стаў афінскі Парфенон. Ён да адключэння.
А так - пасля.
Грэцкі парламент таксама далучыўся да акцыі