Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Зборы ваеннаабавязаных у Віцебскай вобласці, якая мяжуе з Расіяй, пачнуцца 11 жніўня, яны носяць планавы характар. Пра гэта заявіла ТАСС афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Беларусі Наталля Гаўрусік.

«Падрыхтоўка ваеннанавучанага рэзерву на ваенных зборах — гэта працэс, які ва Узброеных сілах ідзе бесперапынна. Ваеннаабавязаныя пастаянна прызываюцца на зборы рознай працягласці на працягу года. Планавыя зборы праходзяць і ў жніўні. У Віцебскай вобласці яны пачнуцца 11 жніўня», — адзначыла прадстаўнік Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0