У Мінску калоны і ручаінкі людзей кіруюцца ў цэнтр горада па праспектах і вуліцах
БелАЗ бастуе, заклікаў да агульнанацыянальнай забастоўкі.
Мінскі завод Керамін выйшаў на вуліцу каля свайго прадпрыемства. Шмат людзей з кветкамі, машыны сігналяць.
12:39
Будаўнікі ДАНА Холдынг выйшлі да будынка Беларускага тэлебачання на Макаёнка.
12:44
Багдановіча, Мінск — вялікая калона дэманстрантаў.
12:50
Ціміразева, Мінск — ланцуг людзей каля офіснага цэнтра, каторы недалёка ад праспекта Пушкіна.
12:59
13:05
Вуліца Бяды, Мінск, гэтыя хвіліны: да дэманстрантаў далучыліся будаўнікі мінскага УКСа.
13:10
Сурганава, каля Рыгі, Мінск — дэманстранты на вуліцы, машыны гудуць — інфармацыя чытача Нашай Нівы.
13:12
На Грушаўцы ланцугом стаіць каля 200 чалавек. Трымаюць кветкі, сцягі, вялікую чыстую белую стужку.
Заслаўе, каля дому культуры некалькі соцен людзей утварылі ланцуг, у асноўным жанчыны з каляскамі і кветкамі. Машыны падтрымліваюць.
13:15
На плошчы Якуба Коласа ў Мінску стаіць поўным складам камерны хор Філармоніі, пяюць «Магутны Божа» кожныя 5 хвілін.
13:45
У офісах Yandex і Uber — вобшукі.
13:48
Даўжэзная калона таксістаў рухаецца па вуліцах Брэста і сігналіць.
13:50
Парк Чалюскінцаў, Мінск некалькі тысяч чалавек ідуць калонай у бок цэнтра сталіцы — карэспандэнт @nashaniva.
14:12
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заклікаў да правядзення новых выбараў у Беларусі ў прысутнасці міжнародных назіральнікаў.
14:16
Шматтысячная калона дэманстрантаў з плошчы Перамогі дайшла да Кастрычніцкай і без перашкод павярнула на вуліцу Леніна ў бок Нямігі — відэа карэспандэнта Нашай Нівы. Сілавікі не перашкаджаюць руху калоны.
14:30
Сітуацыя ў Мінску развіваецца імкліва. МАЗ, Керамін, будаўнікі, некалькі мінскіх бальніц падтрымалі забастоўку БелАЗа. Калоны дэманстрантаў рухаюцца ў цэнтры горада.
Дэманстранты сабраліся каля будынкаў АНТ і БТ.
Уздоўж галоўных вуліц менчукі выстройваюцца ў жывыя ланцугі. Сілавікі не ўмешваюцца.
Брэст, Гродна, Баранавічы, Жлобін, Ліда — у гэтых гарадах масавыя дэманстрацыі. Сілавікі нідзе не ўмешваюцца.
14:59
Некалькі тысяч на Якуба Коласа, людзі трымаюць доўгую белую стужку.
15:10
Мост праз Нямігу.
Ускладанне кветак пасламі на Пушкінскай
16:10
200 медыкаў Бальніцы хуткай дапамогі ў Мінску выйшлі на вуліцу ў белых халатах з белым крыжом супраць гвалту. Скандуюць Жыве Беларусь і апладзіруюць.
17:06
ДАІ перакрывае скразны ўезд на праспект Незалежнасці па сцэнары мінулых дзён. Перакрыты ўезд на праспект Незалежнасці таксама з боку вуліцы Казлова. Абапал дарог прагульваюцца сотні людзей. Асаблівым месцам канцэнтрацыі дэманстрантаў сёння стала плошча Якуба Коласа, тут спявалі «Магутны Божа» і супрацоўнікі Філармоніі, такім чынам падтрымліваючы дэманстрантаў
17:30
Брэст, Гродна, Гомель, Магілёў, Віцебск, Баранавічы, Слонім, Валожын, Пружаны, Бяроза, Ліда, Жлобін, Мазыр, Смаргонь, Кобрын… Практычна з усіх гарадоў і многіх пасёлкаў краіны ідзе інфармацыя пра выхад людзей на вуліцы.
17:39
Купалаўскі тэатр заявіў, што гатовы баставаць.
18:10
Тым часам начальнік Гродзенскай міліцыі выбачыўся за празмерныя дзеянні сілавікоў
19:07
Дэманстранты канцэнтруюцца каля Дана Мола ў Мінску. Частка разышлася пратэставаць у суседнія двары, іншая калона рушыла ва Уручча. У сваю чаргу, калона з Уручча прыйшла да Дана Мола. Усё пазітыўна, ніхто не разганяе
19:18
Каля 7000 дэманстрантаў сабраліся каля метро Пушкінская — на месцы гібелі пратэстоўца 10 жніўня. Усё пазітыўна, АМАПа няма
19:34
У Гродне народ сцякаецца да выканкама. Скандуе: «Ухадзі!»
20:02
Спявачка Іна Афанасьева звярнулася да сілавікоў:
Дорогие наши офицеры, люди в погонах ГАИ, Милиция, Спецназ, ОМОН.. Я не знаю какие подобрать слова, от ужаса последних событий! Это огромная боль на сердце каждого из нас! Пожалуйста, не бейте и не убивайте людей! Те крики и стоны из Окрестина - они ведь останутся в душе у каждого белоруса! В моей душе это точно! Останутся и те люди, которые бежали оплачивать штрафы за водителей на улицах. Люди, которые привозят еду в Окрестино! Останутся наши красивые женщины с цветами вдоль дорог! Люди, которые собирают деньги пострадавшим и уже искалеченным семьям. Останутся и те, кто сложил свои щиты и не подчинился приказам. Наши медики! Боже, спасибо Вам, за то, что спасаете жизни чьих-то детей! Дорогие наши ребята, прошу вас, не убивайте, ведь с каждым ударом вы порождаете ещё большее зло. Вы убиваете себя и свою Душу! Я желаю каждому из нас выжить в это непростое время и остаться ЛЮДЬМИ! Пожалуйста, берегите себя своих родных и близких!
20:10
Супрацоўнікі Беларускай чыгункі выйшлі да Палаца культуры чыгуначнікаў у Мінску. Відэа вышэй. Па інфармацыі @nashaniva, сёння машыністы чыгункі ўвечары збіраюцца далучыць свае гудкі да агульнай какафоніі
20:16
Сухарава, Мінск. На вуліцы Лабанка з двух бакоў стаяць 1500 чалавек, скандуюць Жыве Беларусь, людзі працягваюць падыходзіць. Сілавікоў няма
20:20
«АМОН — прэч з горада» і «Ухадзі!» — скандуе Жодзіна. Тысячы людзей. «Вы прадалі нашы галасы! Як вы смелі фальсіфікаваць галасы?» — кажа жанчына. «Я не ведаю, пра якую фальсіфікацыю гаворка» — кажа мэр, увесь бледны. «Я доктар, і такога збіцця я колькі жыву не бачыла», — кажа доктарка ў белым халаце.
20:21
У Серабранцы больш за тысячу людзей. З вялікім сцягам — 35 гадовы Віталь, будаўнік. Кажа, што выходзіць на ўсе акцыі, ажно з нерэгістрацыі Бабарыкі. Быў апалітычным, а ў гэтым годзе вочы нібыта расплюшчыліся на хлусню. Людзі скандуюць «Уходи!»
20:23
Дзясяткі тысяч людзей практычна каля ўсіх станцый метро ў Мінску, дзясяткі тысяч аўтамабіляў на праспектах сігналяць
20:45
Каменная Горка, Мінск. Тры дні тут білі і катавалі дэманстрантаў, а сёння тысячы людзей і ніводнага амапаўца
Пушкінская
20:56
Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт выйшаў на акцыю супраць гвалту ў белых халатах. Тут сотні светлых твараў! Іх вітаюць мінакі і аўтамабілісты. З некаторых аўто выходзяць людзі з кветкамі і дораць удзельнікам акцыі.
Байкальская
Ракаў
21:06
Дэманстранты на Кіжэватава ў Мінску прыйшлі пад Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі і скандуюць «Дзякуй дактарам!» Пра гэта паведаміла журналістка @nashaniva Наталля Лубнеўская, якая там ляжыць. Нагадаем, што яе падстрэліў сілавік 10 жніўня на вуліцы Кальварыйскай у Мінску
21:13
У Серабранцы больш за тысячу людзей. З вялікім сцягам — 35 гадовы Віталь, будаўнік. Кажа, што выходзіць на ўсе акцыі, ажно з нерэгістрацыі Бабарыкі. Быў апалітычным, а ў гэтым годзе вочы нібыта расплюшчыліся на хлусню. Людзі скандуюць «Уходи!»
21:35
Караеў сцвярджае, што за трое сутак на праваахоўнікаў здзейснілі 11 наездаў. Пра гэта ён заявіў у эфіры АНТ.
Людзі з кветкамі патокам ідуць да месца смерці
22:36
На Серабранцы людзей паменела, але пара соцень абапал скрыжавання Ракасоўскага-Пляханава стаіць. Машыны ім шалёна сігналяць. Непадалёк патруль ДАІ мірна разбіраецца з дробнай аварыяй.