pixabay.com
Cёння, 21 верасня, у Беларусі абмежавалі доступ да трох сайтаў-рэсурсаў дабрачыннага фонду «Беларусь будучыні», «Дапамажы.by» і Фонду салідарнасці BYSOL. Сайты трапілі ў спіс рэсурсаў абмежаванага доступу «на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь» 21 верасня, піша TUT.by.
Спіс з такімі рэсурсамі недаступны для прагляду звычайным карыстальнікам, але даступны для інтэрнэт-правайдэраў.
Такім чынам, у «чорным спісе» цяпер знаходзяцца рэсурсы:
— belarus-future.org
— dapamazhy.by
— bysol.by
10 верасня Міністэрства юстыцыі Беларусі нагадала аб адміністрацыйнай адказнасці для арганізатараў і ўдзельнікаў незарэгістраваных фондаў у падтрымку пратэстоўцаў.
0
0
0
0
0
0