Як «гультаі» сталі «пратэстунамі». Паглядзіце, якія плакаты рассылае прафсаюз ФОТЫ
У чацвер, 14 студзеня, на электронную пошту старшыняў першасных прафсаюзных арганізацый Светлагорскага раёна паступіла чарговая рассылка з вышэйстаячай прафсаюзнай структуры. У лісце — дзясятак малюнкаў, спасылка на воблачнае сховішча, і тлумачэнне: «Плакаты для афармлення стэндаў ППА», паведамляе Ранак.
— Гэтыя плакаты рассылала федэрацыя (Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, — заўв. рэд.), а я яе накіравала на «пярвічкі», — патлумачыла старшыня Светлагорскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Ларыса Вераксіч. — Калі ў «пярвічцы» палічаць неабходным, могуць раздрукаваць гэтыя плакаты…