Польскія вайскоўцы. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

Польскія вайскоўцы. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

Польшча плануе пабудаваць «непераадольны бар'ер» на мяжы з Беларуссю пры дапамозе сучаснай амерыканскай вайсковай тэхнікі. Пра гэта 12 жніўня польскаму агенцтву TVP Info паведаміў кіраўнік міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Па словах міністра, аснову гэтага бар'ера складуць амерыканскія верталёты Apache, танкі Abrams, рэактыўныя ўстаноўкі HIMARS і іншыя віды ўзбраенняў, якія масава закупляе Польшча.

Наяўнасць такой вайсковай тэхнікі, як запэўнівае Блашчак, дазволіць польскай арміі цалкам заблакаваць «Брэсцкую браму» — участак польска-беларускай мяжы шырынёй 80 кіламетраў паміж рэкамі Буг і Нараў, якая ўяўляе сабой раўнінную і геаграфічна слаба абароненую мясцовасць каля Брэста.

«На наступным тыдні мы чакаем канчатковага рашэння Кангрэса ЗША аб прадастаўленні нам верталётаў Apache. Яны сумесна з танкамі Abrams складуць непераадольны бар'ер, пры дапамозе якога мы плануем закрыць «Брэсцкую браму» з мэтай умацавання нашай бяспекі», — распавёў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Баявы верталёт AH-64E Apache. Фота: Spike NLOS / ©thedrive

Баявы верталёт AH-64E Apache. Фота: Spike NLOS / ©thedrive

Танк «Абрамс». Фота: AP Photo/Saurabh Das

Танк «Абрамс». Фота: AP Photo/Saurabh Das

РСЗА HIMARS і дальнабойныя ракеты ATACMS. Фота: militaryleak.com

РСЗА HIMARS і дальнабойныя ракеты ATACMS. Фота: militaryleak.com

Акрамя таго, міністр раскрыў тыя віды вайсковай тэхнікі, якія ўжо знаходзяцца на ўсходняй польскай мяжы каля Беларусі. Гэта паўднёвакарэйскія танкі K2 Black Panther, баявыя самалёты FA-50, рэактыўныя ўстаноўкі HIMARS і гэтак далей.

У дадзены момант польскія абаронныя замовы вылічаюцца тысячамі сучасных відаў тэхнікі. Напрыклад, толькі адных сістэм HIMARS было замоўлена звыш 500 штук. Таксама было закуплена 96 верталётаў Apache і 116 танкаў Abrams, першыя партыі якіх ужо прыбылі ў Польшчу і будуць размешчаны пераважна на польска-беларускай мяжы.

І ў дадатак да гэтага яшчэ нядаўна Польшча заявіла аб адпраўцы 10 тысяч салдат на ахову мяжы з Беларуссю, а таксама аб правядзенні спецыяльнай аперацыі Rengaw па навучанні мясцовых сіл абароны.

Усе вышэйпералічаныя дзеянні Польшчы з'яўляюцца адказам на расійскае ўварванне ва Украіну, а таксама гібрыдныя і інфармацыйныя атакі рэжыму Лукашэнкі на краіны ЕС пры дапамозе нелегальных мігрантаў, расійскай ядзернай зброі і наймітаў ПВК «Вагнер».

Чытайце таксама:

У Польшчы адказалі Пуціну, які назваў яе заходнія тэрыторыі «падарункам Сталіна»

«Кітай павінен паслаць Лукашэнку адпаведны сігнал». У Польшчы дапускаюць закрыццё чыгуначных пераходаў з Беларуссю

«Нанесці прэвентыўны ўдар па Варшаве». Прапагандысты пужаюць, што палякі хочуць напасці на Беларусь

Клас
35
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1