9 лютага споўнілася б 80 гадоў пісьменніку Валянціну Тарасу. Ён не дажыў да гэтага дня трохі меней за год – яго не стала 13 лютага 2009.

Былы партызан, ветэран беларускай культуры, Валянцін Тарас быў адным з маральным аўтарытэтаў руху за незалежнасць і дэмакратыю. Блізкі сябар Васіля Быкава, ён апекаваўся ягонай спадчынай.

Ён да апошніх дзён заставаўся аўтарам «Нашай Нівы». У 2007 годзе ў кнігарні «НН» выйшла кніга ягоных цёплых мемуараў «На выспе ўспамінаў».

17 лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі літаратуры (Мінск, вуліца Багдановіча, 13) пройдзе вечарына памяці Валянціна Тараса. Пачатак у 17.00.

Голас Валянціна Тараса:

Ђ

Фільм пра Валянціна Тараса на «Белсаце» — глядзіце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?