На спажывецкім рынку Беларусі ў 2009 годзе рэалізавана алкагольных напіткаў і піва на 4904,9 млрд. рублёў, што ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту гандлёвых арганізацый складае 12%.

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У мінулым годзе прададзена алкагольных напіткаў і піва ў абсалютным алкаголі ў аб’ёме 9236,6 тыс. дал, што складае да ўзроўню 2008 года 97,8%. Продаж гарэлкі знізіўся на 1,4% і склаў 10728,3 тыс. дал. Рэалізацыя лікёра‑гарэлачных вырабаў узрасла на 14,4% і склала 1268,4 тыс. дал. Павялічыўся таксама продаж піва — яго прададзена 26484,9 тыс. дал, што на 6,3% больш, чым у 2008 годзе. На 1,2% больш рэалізавана пеністых він, уключаючы шампанскае. Іх прададзена 1147,2 тыс. дал. Рэалізацыя слабаалкагольных напіткаў павялічылася на 3,8% і склала 1352,8 тыс. дал.

Між тым, на 6% скарацілася рэалізацыя вінаградных він, уключаючы напіткі, і склала 2364,2 тыс. дал. Продаж пладовых він, уключаючы напіткі, знізіўся на 7,1%. На 27 працэнтаў зменшыўся продаж каньяку, уключаючы каньячныя напіткі, брэндзі, і склаў 216,2 тыс. дал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?