Малады Фронт запрасіў усіх ахвотных на традыцыйнае шэсце, прымеркаванае да Дня Святога Валянціна. «Акцыя Любові» пачнецца 14 лютага а 18-й гадзіне на плошчы Свабоды ля Ратушы. Пасля маладафронтаўцы маюць прайсці шэсцем да плошчы Незалежнасці. «Акцыя будзе праходзіць пад лозунгам «Люблю Беларусь!» – распавёў намеснік старшыні Маладога Фронта Мікола Дземідзенка.

Напачатку МФ меркаваў сёлета шэсця не праводзіць. Натомест планавалася ўручыць у гэты дзень прэміі Маладога Фронта асобам, што найбольш заслужыліся ў справе тварэння беларускай нацыі. Аднак гатэль «Краўн плаза» адмовіў у арэндзе залы для цырымоніі. Раз такая ваша лібералізацыя, то зладзім шэсце, вырашылі маладафронтаўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?