Пытанне пра склад дэлегацыі Беларусі ў парламенцкай асамблеі палітыкі Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» (Еўранест) застаецца адкрытым.

Як сказаў кіраўнік Фонду Конрада Адэнаўэра, экс-старшыня Еўрапарламента, еўрадэпутат Ханс-Герт Пётэрынг, ЕС «настойвае, каб у Еўранест ад Беларусі ўвайшлі не толькі прадстаўнікі рэжыму, і думае, як уключыць у працу асамблеі грамадзянскую супольнасць і апазіцыю». «Вядома, яны не могуць быць прызначаныя беларускімі ўладамі ці прэзідэнтам», — адзначыў ён.

Як раней паведамлялася, у канцы лютага Мінск наведае азнаямленчая місія Еўрапарламента, каб прыняць сваё рашэнне пра склад беларускай дэлегацыі ў Еўранесце з улікам таго, што праведзеныя раней у Беларусі выбары ў парламент не былі прызнаныя дэмакратычнымі.
Канчатковае рашэнне будзе прынятая краінамі «Усходняга партнёрства».

Варта адзначыць, што венгерскія парламентарыі, наведаўшы Мінск 3–5 лютага, выступілі за паўнапраўны ўдзел беларускіх дэпутатаў у Еўранесце.

Праграма «Усходняе партнёрства» ўключае 27 краін ЕС і шэсць дзяржаў-партнёраў: Азербайджан, Арменію, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну. Яна прадугледжаве палітычнае і эканамічнае збліжэнне з ЕС.

Плануецца, што ў Еўранест увойдуць 60 дэпутатаў Еўрапарламента і 60 дэпутатаў з краін-партнёраў (па 10 прадстаўнікоў ад кожнай). Інаўгурацыйная канферэнцыя Еўранеста пройдзе 23–24 сакавіка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?