Размова з прэтэндэнтам у прэзідэнты Дзмітрыем Усам.

24 верасня Дзімтрый Ус зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу, у якой больш за 1300 чалавек.

Дзмітрый Ус: «Мая галоўная мэта — расплюшчыць людзям вочы, што іх проста выкарыстоўваюць у сваёй стытыстыцы, што насамрэч яны не выбіраюць. Я ўдзельнічаў у красавіцкіх мясцовых выбарах, і ўпэўнены, як і шмат хто з жыхароў раёна, што іх вынікі сфальсіфікавалі. З тым, каб абараніць правы падманутых людзей, я вырашыў сур’ёзна заявіць, што так рабіць нельга! І гатовы гэта даказаць!»

Дзмітрый Ус — дырэктар выдавецтва «Трывіюм». На мясцовых выбарах 2010 года за вылучэнне яго кандыдатуры па адной з акругаў у мінскай Курасоўшчыне падпісаліся каля 5000 чалавек пры патрэбных 150.

Дзмітрый Ус быў дэпутатам Мінскага гарадского савета ў 1999 — 2003 гг. У 2003 і 2007 яго не зарэгістравалі.

А ў 2010 годзе Дзмітрый Ус афіцыйна набраў каля 33% галасоў, на 8% меней за старшыню прафсаюзнай суполькі завода «Інтэграл».

Тады сотні абураных жыхароў падпісаліся пад патрабаваннем да Цэнтральнай выбарчай камісіі зрабіць пералік галасоў. Пісалі і прэзідэнту.

b>Дзмітрый Ус:? «У выбарчых пратаколах за мяне значылася ў два разы меней галасоў, чым колькасць людзей, якая выступіла за пералік. Скажам, на адным з выбарчых участкаў афіцыйна за мяне прагаласавалі 300 з нечым чалавек. А толькі больш за 500 падпісаліся за правядзення пераліку! І такая сітуацыя на кожным участку. Трэба запатрабаваць ва ўладаў, каб выбары былі дэмакратычныя!»

Пакуль Дзмітрый Ус не гаворыць пра сваю праграму і не называе прэтэндэнта, якога лічыць сваім асноўным супернікам:

Дзмітрый Ус: «Як пройдзе перыяд збору подпсіаў, то будзе бачны рэальны расклад сілаў, а не галаслоўны. Мы будзем працаваць па ўсёй краіне. У Мінску задача — абысці кожную кватэру.

Паралельна будзем пытаць у кожнай сям’і, каго яны падтрымліваюць. Тады будзе прыблізна вядома, які кандыдат карыстаецца папулярнасцю. А галаслоўна казаць — гэта папулізм».

Дарэчы, у апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп Дзмітрыю Усу прыйшла позва з’явіцца ў пракуратуру і прынесці дакументы, звязаныя з дзейнасцю фірмы. Дагэтуль такія позвы не прыходзілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?