Пра гэта гаворыцца ў прывітальным слове Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам Беларускага інвестыцыйнага форуму, які адкрыўся сёння ў Франкфурце-на-Майне (Германія).

Прывітанне зачытаў віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў.

Асабліва прыярытэтнымі для нашай краіны з’ўляюцца энергетыка, транспарт, турыстычная сфера, стварэнне новых навукаёмістых вытворчасцей, прамысловасць, сельская гаспадарка.

«Шчыра рады, што нам удалося прыцягнуць да такога мерапрыемства вельмі аўтарытэтную дзелавую аўдыторыю. Ваш удзел у форуме мы разглядаем як сведчанне ўзрастаючага інтарэсу замежнага бізнесу да Рэспублікі Беларусь, які мы будзем усяляк падтрымліваць», — гаворыцца ў прывітальным слове.

Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі, стабільная эканамічная сітуацыя, высокі чалавечы патэнцыял, а таксама рост эканомікі, дынамічнае паляпшэнне інвестыцыйнага клімату — гэта толькі некаторыя характарыстыкі, уласцівыя сучаснай Беларусі.

«Заканадаўства нашай дзяржавы гарантуе абарону інвестыцый, свабоднае распараджэнне атрыманым прыбыткам і спрыяльныя ўмовы для інвестараў, — адзначае ў прывітанні Аляксандр Лукашэнка. — Упэўнены, што форум стане зыходным пунктам і для шэрага сур’ёзных праектаў, выгадных інвестарам і накіраваных на развіццё эканомікі Беларусі, павышэнне дабрабыту беларускіх грамадзян».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?