Сёння серада — дзень маўклівых пратэстаў. Гэтым разам арганізатары Вечароў Апладысментаў прапанавалі новы фармат мерапрыемства.

Яго выклаў адзін з завадатараў акцыі Вячаслаў Дзіянаў у суполцы Вконтакте. На гэтым раз акцыя зноў падзеліцца на некалькі пунктаў. Першым чынам арганізатары просяць збірацца з 18:30 да 19:00 у гандлёвых цэнтрах свайго раёна, дзе проста гуляць, есці. Спіс гандлёвых цэнтраў прыводзіцца. Збор у людных месцах раёнаў удзельнікі мінулы раз палічылі вялікай удачай для прапаганды ідэй пратэсту.

Пасля людзей просяць рухацца да метро, і ехаць на станцыі «Плошча Перамогі» і «Акадэмія навук». А там гуляць па праспекце.

Арганізатары просяць не хлопаць, калі гэта стварае рызыкі затрымання. Затое, «каб усё ўдалося, ставім будзільнік на мабільніку на 20:00».
У той час, як загучаць будзільнікі, акцыя лічацца скончанай.

Змяніліся месцы сустрэчы і ў абласных цэнтрах. У Брэсце, напрыклад, просяць сустракацца ля ЦУМа, у Гомелі — каля ўнівермага, а ў Гродне — на плошчы ля аўтавакзала. Для раённых цэнтраў усё без зменаў.

На ранейшыя маўклівыя акцыі пратэсту выходзілі сотні і нават тысяч людзей у розных раёнаах і гарадах. Пра Народныя гулянні пратэсту паведамлялі найбольшыя сусветныя СМІ. Лукашэнкаўцы гэтымі гуляннямі страшна раздражніліся, прапаганда прыкладае ўсе высілкі, каб іх дыскрэдытаваць.

Гэтыя мірныя і вясёлыя акцыі пратэсту сарвалі шырму ўсенароднай падтрымкі рэжыму.
Удзельнікі пратэстаў у маўклівай ці апладысментавай форме выказваюць сваё жаданне эканамічных і сацыяльных перамен у краіне, дзе ўжо 17 гадоў аднаасобна кіруе Аляксандр Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?