Алесь Міхалевіч атрымае праваабарончую прэмію імя Джона Хамфры. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе сёння ў канадскім парламенце. Прэмія Хамфры існуе дваццаць гадоў. Упершыню яна прысуджаецца еўрапейцу. Раней яе атрымлівалі барацьбіты за правы человека з Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі.

Міхалевіч быў кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на мінулых выбарах. Разам з іншымі кандыдатамі быў арыштаваны. Неўзабаве пасля выхаду ён зладзіў прэс-канферэнцыю, на якой расказаў: умовай выхаду кагэбісты паставілі вярбоўку ў якасці сексота. Міхалевіч расказаў і пра нялюдскае абыходжанне з палітвязнямі ў турме КДБ. Пасля гэтага вакол палітыка зноў сталі згушчацца хмары, і ён таемна выехаў з Беларусі, імаверна, праз Расію, Украіну і Чэхію, дзе ён урэшце атрымаў палітычны прытулак.

Цяпер Міхалевіч жыве ў Варшаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?