Грамадскае аб’яднанне «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» было заснаванае 7 снежня 1966 года. Гэта адна з найстарэйшых грамадскіх арганізацый у Беларусі.

За гады існавання прайшла шлях ад дзяржаўна-грамадскай інспекцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і фонда, які фінансаваў рэстаўрацыю шматлікіх беларускіх помнікаў, у тым ліку, Сафійскага сабору ў Полацку, Кальвінскіх збораў у Заслаўі і Смаргоні, да грамадскага аб’яднання, незалежнага ад дзяржавы.

Таварыства аховы помнікаў ладзіць кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове помнікаў гісторыі і культуры, а таксама займаецца асветніцкай дзейнасцю.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаванняў і зычыць плёну ў нялёгкай, але надзвычай патрэбнай справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?