На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 19 снежня беларускі рубель нязначна саступіў пазіцыі да даляра і еўра.

Даляр падаражэў на 10 рублёў — 8 460 рублёў (заяўкі на продаж склалі 87,442 млн, на набыццё — 89,640 млн, выніковы аб’ём таргоў — 87,992 млн).

Еўра таксама вырас на 10 рублёў да 11 010 рублёў. Заяўкі на продаж склалі 19,862 млн, на набыццё — 21,487 млн, выніковы аб’ём таргоў — 19,962 млн.

Курс расійскага рубля знізіўся на 2 рублі да 264 беларускіх рублёў. Заяўкі на продаж склалі 913,534 млн, на набыццё — 825,550 млн, выніковы аб’ём здзелак — 913,090 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?