— Пётр Ільіч Чайкоўскі — найвялікшы кампазітар у гісторыі музыкі, творы якога надзвычай важныя для сусветнай культуры. Дзякуючы сваёй унікальнасці і гарманічнасці яго працы вядомыя ва ўсім свеце. Мы таксама імкнемся дарыць гармонію і прыгажосць. Менавіта таму комплекс «Чайкоўскі» спраектаваны з улікам архітэктурнага стылю раёна і абяцае падкрэсліць ўсё яго хараство, — так тлумачыць назву комплексу забудоўшчык на сваім афіцыйным сайце. — Як кампазітар натхнёна запісвае ноты на чысты ліст, каб падарыць міру чароўную мелодыю, так архітэктар укладвае ўсю душу ў свой твой, увекавечваючы яго з дапамогай розных будаўнічых матэрыялаў.
Сярод пераваг «Чайкоўскага» называюць транспартную даступнасць (недалёка — станцыі метро «Фрунзенская» і «Маладзёжная», буйныя магістралі горада), а таксама развітую інфраструктуру. На ніжніх паверхах дамоў размесцяць крамы, прыёмны пункт
Комплекс зойме тэрыторыю ў 3 га і будзе прадстаўлены 2 жылымі дамамі:
Пра тэрміны будаўніцтва і цану «квадрата» ў кампаніі пакуль не кажуць — інфармацыя з’явіцца праз месяц.