Так выглядаў банер «Белсату» ў Сарнах.
Уначы банер быў сарваны невядомымі.
На гэтым білбордзе таксама была рэклама «Белсату».
Тэлеканал «Белсат», які вядзе трансляцыю ў Беларусі з польскай тэрыторыі, 1 красавіка сёлета пачаў рэкламную кампанію ва Украіне, непадалёк памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю. У чатырох месцах вывесілі вялікія банеры з выяваю будзільніка і лозунгам «Абудзіся, Беларусь».
З першага дня кампаніі на мясцовыя органы ўлады неафіцыйна аказваецца ціск з боку Службы бяспекі Украіны.Мэта дзеянняў СБУ — схіліць органы мясцовага самакіравання, каб зняць рэкламу або хаця б змяніць дэвіз кампаніі.
У ноч з 12 на 13 траўня ў двух паўночных гарадах Украіны, Сарнах і Любяшове, невядомыя скралі банеры.Рэкламнае агенцтва «SemoArt», якое ажыццяўляе кампанію, паведаміла пра крадзеж у міліцыю. У іншых гарадах таксама паўсталі праблемы з правядзеннем кампаніі. У Даманаве банэр мусілі ўсталяваць 1 траўня, але гарадская рада абмяркуе пытанне рэкламы «Белсату» толькі 17 траўня. Нягледзячы на тое, што раней улады выдалі дазвол на ўсталяванне рэкламнага шчыта, мясцовыя дэпутаты паддаліся ціску і цяпер будуць абмяркоўваць змест самой рэкламы. Тэлефанаванне з папярэджаннямі з СБУ атрымала таксама дырэктарка нацыянальнага парку ў суседнім Любяшове, на тэрыторыі якога ўсталяваны рэкламны шчыт.
СБУ ў Оўручы звяртала ўвагу гарадской рады на палітычны пасыл рэкламы, аднак дэпутаты на сесіі прынялі аргументы і тлумачэнні прадстаўнікоў «Белсату».У Чарнігаве, дзе гарадская рада таксама абмяркоўвала змест рэкламы, у апошні момант перад усталяваннем банера мясцовыя ўлады занялі рэкламны шчыт на грамадскія мэты. Фірме «SemoArt» удалося дабіцца вяртання носьбіта ў распараджэнне агенцтва з 1 чэрвеня. На сёння рэклама «Белсату» ў гэтым горадзе вывешаная ў іншым месцы.
Як кажа Аляксандр Семачка, уладальнік украінскага рэкламнага агенцтва, якое вядзе кампанію,
ціск на мясцовыя органы ўлады мае пераважна выгляд тэлефанаванняў, а адказныя за іх працаўнікі СБУ, з якімі спрабавала звязацца агенцтва, не прызнаюцца ўякіх-кольвек дзеяннях, скіраваных супраць кампаніі.
Дырэктарка «Белсату» Агнешка
не істотна, што напісана на рэкламных шчытах. Тут рэч у тым, што мы — «Белсат», —кажа яна. Ініцыятар кампаніі Матэўш Адамскі з «Белсату» дадае:
«Складваецца ўражанне, што нефармальны ціск з боку ўкраінскіх спецслужбаў мае сваю крыніцу на другім баку мяжы». Паводле яго, беларускі КДБ натхняе сваіх украінскіх калегаў на падрыў кампаніі «Белсату».
Кампанія будзе доўжыцца да 31 снежня сёлета. Важным аспектам кампаніі ёсць той факт, што паміж Беларуссю і Украінай існуе бязвізавы рух, а таму беларусам значна танней і хутчэй паехаць ва Украіну, чымся ў Польшчу або Літву.