Фота МНС.

Фота МНС.

Фота МНС.

Фота МНС.

Фота МНС.

Фота МНС.

Сур’ёзныя наступствы выклікала ДТЗ, якое адбылося днём 13 чэрвеня на чыгуначным пераездзе ў вёсцы Тэўлі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, 13 чэрвеня ў Брэсцкі аддзел транспартнай міліцыі па тэлефоне ад старшага дыспетчара аддзела перавозак Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі паступіла інфармацыя аб тым, што ў 15.37 на 1.046-м кіламетры станцыі Тэўлі (у вёсцы Тэўлі Кобрынскага раёна) жыхар Кобрына 1965 года нараджэння, вадзіцель філіяла адной з арганізацый горада (паводле папярэдніх звестак, знаходзіўся ў цвярозым стане), кіруючы грузавой аўтамашынай «МАЗ» з паўпрычэпам з друзам, што належаў згаданаму прадпрыемству, выехаў на забараняльны сігнал святлафора на неахоўны пераезд, абсталяваны спраўнай светлавой і гукавой сігналізацыяй. На пуцях аўтамабіль сутыкнуўся з электравозам без саставу.

У выніку сутыкнення адбыўся сыход першай колавай пары электравоза. Электравоз і аўтамашына атрымалі механічныя пашкоджанні.

З 15.37 да 18.50 быў заблакіраваны рух на галоўным пуці ўчастка Брэст — Баранавічы, пашкоджана 500 метраў чыгуначнага палатна.

Затрымка руху электрацягніка № 6308 Брэст — Мінск склала 2 гадзіны 40 хвілін, цягніка № 105 Мінск — Брэст — 1 гадзіну 37 хвілін, электрацягніка № 6309 Мінск — Брэст — 1 гадзіну 12 хвілін, цягніка № 28 Брэст — Масква — 45 хвілін, цягніка № 22 Прага — Масква — 10 хвілін, а цягнік № 833 ЭПр Баранавічы — Брэст са станцыі Аранчыцы да станцыі Баранавічы-Палескія вярнуўся без пасажыраў.

Вадзіцель «МАЗа» быў дастаўлены ў бальніцу з дыягназам «рэзаная рана левага перадплечча з пашкоджаннем мышц разгінальнікаў».

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?