Дзіўна, але раней судзімы за сэксуальнае злачынства ўкраінец меў від на жыхарства ў Беларусі і пражываў у Брэсцкім раёне ў в. Ляплёўка. Хто і якім чынам выдаў від на жыхарства судзімаму замежніку, трэба будзе разабрацца следству.

Паводле папярэдніх дадзеных, падазраваны 12 жніўня, знаходзячыся ў лясным масіве каля сваёй вёскі, завабіў туды мясцовую 5-гадовую дзяўчынку і скарыстаўся яе цалкам бездапаможным станам. Па дадзеным факце ў дачыненні да яго заведзеная крымінальная справа па ч.3 арт.167 Крымінальнага кодэкса Беларусі (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, здзейсненыя ў дачыненні да заведама малалетняга (малалетняй)). Вядзецца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?