Аварыя адбылася сёння, 20 жніўня, каля 8.00 на прыпынку грамадскага транспарту «Васняцова» па вуліцы Пляханава.
Аўтобус МАЗ (маршрут № 9) спыніўся і пачаў высадку-пасадку пасажыраў. У гэты час ззаду ў яго ўрэзаўся яшчэ адзін МАЗ (маршрут № 56).

Паводле папярэдніх звестак, у выніку сутыкнення пацярпелі 16 чалавек — пасажыры абодвух аўтобусаў. 9 з іх шпіталізавалі ў бальніцу, астатнім аказалі дапамогу на месцы.

У ДАІ растлумачылі, што траўмы пераважна лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці.

Паводле наяўнай інфармацыі, абодва кіроўцы былі цвярозымі. «Магчыма, да аварыі прывяла банальная няўважлівасць», — адзначылі ў АДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?